
Беларусь — адна з найменш рэлігійных краінаў у свеце, але жыццё каталіцкіх вернікаў Беларусі супярэчыць агульнай тэндэнцыі.
У краіне існуе 619 каталіцкіх парафій і каля 1,4 мільёна чалавек ідэнтыфікуюць сябе як каталікоў. Большасць з іх рэгулярна наведваюць нядзельную імшу і прымаюць удзел у маляўнічых рэлігійных святах на працягу года.
Прапануем пазнаёміцца з жыццём беларускіх каталікоў праз фота, зробленыя фатографам ostro.by Сяргеем Лескецем.
.
Цырымонія Першай Камуніі для малых каталікоў у вёсцы Краснае Маладзечанскага раёна
Першая Камунія ў касцёле Святога Казіміра ў Маладзечне
Касцёл быў названы ў гонар Казіміра Ягелона, валадара Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага 15 ст., які сёння ёсць апекуном Літвы, Польшчы і моладзі.
Крыжовы шлях — цырымонія, што ўшаноўвае шлях Езуса Хрыста да ўкрыжавання. Святкаванне ў вёсцы Камень, Валожынскі раён
Тры гады таму айцец Юрый Ноцунь выратаваў птушаня, што выпала з гнязда. Цяпер белы бусел і святар — найлепшыя сябры. У дадатак да імшы і падтрымання сваёй невялікай парафіі у Барадзінічах Браслаўскага раёна, айцец Ноцунь даглядае вясковыя могілкі і дапамагае пажылым людзям. Ён любіць працаваць у садзе і навучаецца пчалярству.
Тысячы каталіцкіх паломнікаў збіраюцца ў Будславе Мядзельскага раёна на свята цудатворнага абраза Божай Маці, напісанага невядомым майстрам у 16 стагоддзі
Больш за дзве тысячы каталіцкіх вернікаў прайшлі праз цэнтр беларускай сталіцы ў эўхарыстычнай працэсіі ў чэрвені 2015 года. Свята Цела Хрыстова, якое адбылося напярэдадні свята Цела і Крыві Хрыста, з’яўляецца адным з найбуйнейшых і найбольш відовішчных каталіцкіх фэстаў ў Мінску.
Шэсце Цела Хрыстова праходзіць каля будынку КДБ у Мінску.
Вернікі у вёсцы Дубок Астравецкага раёна ўшаноўваюць Маці Божую Нястомнай Дапамогі. Свята супала з паганскім святам урадлівасці Зялёныя святкі.
Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі ў Вішнёве Валожынскага раёна. Заснаваны ў 1424 годзе прыход з’яўляецца адным з найстарэйшых у Беларусі. Дзякуючы намаганням святара Уладзіслава Чарняўскага, служба ў касцёле праводзілася на беларускай мове з 1953 года. Касцёл ніколі не выкарыстоўваўся ў якасці клуба або склада, у адрозненне ад большасці цэркваў Савецкай Беларусі.
Касцёл Святой Тройцы ў Гервятах Астравецкага раёна. Гэта адзін з самых высокіх касцёлаў у Беларусі, ён мае вежу даўжынёй у 61 метр.
Драўляны касцёл Святога Георгія з’яўляецца галоўнай славутасцю Вялікіх Свіранак, маленькай вёскі ў Астравецкім раёне. Ён быў пабудаваны ў сярэдзіне 18 стагоддзя і з’яўляецца адным з нямногіх ацалелых драўляных будынкаў.
Святая Гара ў Ашмянах з’яўляецца найвышэйшай кропкай Гродзенскай вобласці. Дзевятнаццаць гадоў таму мясцовыя вернікі пачалі новую традыцыю: яны нясуць крыж праз горад і ўсталёўваюць яго на вяршыні гары.
Пра фатографа: Сяргей Лескець — незалежны фатограф, чыя праца насычаная побытам, народнымі традыцыямі і рытуаламі беларускай вёскі. Ён паходзіць з Маладзечанскага раёна, вывучаў гісторыю ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце.