Як беларуская вайсковая прамысловасць змагаецца з ціскам Крамля
25 красавіка Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі паведаміў, што ў першым квартале 2016 года прадпрыемствы абароннай прамысловасці павялічылі экспарт на 31% у параўнанні з мінулым годам. Іх чысты прыбытак вырас яшчэ больш — у 1,6 разоў. Адметна тое, што беларуская абаронка мае поспех нават ва ўмовах, калі Масква працягвае абмяжоўваць доступ беларускіх абаронных прадпрыемстваў да расійскага рынку і распрацоўвае замену беларускай […]